Лямпа Аксаны Спрынчан

На яблыні ў пані Аксаны,

Ля самае Лысай Гары,

“Лятучая мыш” зьвісае,

Хаця вельмі рэдка гарыць.

Пляткараць, што лямпа бяз кноту,

І газа цяпер дыфіцыт,

Зайздросьцяць ёй, мусіць, употай,

Праз гэтакі каларыт.

А лямпа ў Аксаны з сакрэтам;

І зрэдку, у летняй начы,

Яна палыхне палкім сьветам

Каб некаму дапамагчы….

2008 г.


Фота Валерыя Дубоўскага


Рецензии
Палева для лямпы i зараз дыфiцыт! Прывез з Польшчы на дачу - ужо год стаiць пустая. Але прыгожая. I верш прыгожы, i фота.
Махнач Сяргей

Вершы   08.04.2015 12:25     Заявить о нарушении
Хопіць газу на нашых балотах. Тут справа ў кноце, што Аксана ў левай руцэ трымае - Два чароты. Менавіта два...Чароты.
Лепшы сродак для адмовы ад паліва людзі кажуць.

Владимир Войтюлевич   14.04.2015 07:59   Заявить о нарушении