Мастак
усё даўно не так.
Празрыстае, святое
намаляваў мастак.
Намаляваў, як бачыў,
як сэрцам адчуваў:
злавіў за хвост удачу,
трымаў і маляваў.
Але суровы крытык,
знайшоўшы шэраг плям,
на твор атрутай выцек –
разнёс карціну ў хлам.
Я крытыку прымаю,
я крытыку люблю.
Сябе ў руках трымаю…
А творца – у пятлю.
Не, не, мастак, не варта,
не трэба змрочных дум.
Хай крыва легла карта,
хадзем, прагонім сум.
Твой талент – лепей скарбаў!
Гары, журба, агнём!
Нальем у чарку фарбаў
i з крыўдай праглынём!
07.04.2015
Свидетельство о публикации №115040700261
У тваім радку "Хай крыва легла карта," націск у слове "лягла" перапаўжае некуды не туды. Прапаную для роздуму два варыянты:
1. Калі не тая карта -
2. Лягла не тая карта? -
Паразважай!
Верасовы Звон 17.04.2015 01:10 Заявить о нарушении