Белая мова

У памяці сваёй,
Я адраджаю зноўку
Малюнкi тых мясцін,
Дзе не быў шмат гадоў.
Тых згубленых мясцін,
Дзе душы нашых продкаў
Знайсці сабе пакой
Імкнуцца зноў і зноў.
Там, пад блакітам неба
Хрустальныя азёры.
Ты – “Белая краіна”
Будзь вольнаю заўсёды.
Радзімы абаронцы
На варце Беларусі,
Прыгожыя мясціны
Я бараніць клянуся.
Пакутная краіна,
Усе мы твае дзеці…
Тваіх лясоў, палёў
Адважныя сыны.
Мы дзякуем, што ты,
Адным на гэтым свеце,
Нам даравала мову,
Што льецца праз гады.
Ту мову на каторай
Упляталi ў стагоддзi
Радныя краявiды,
Што ў памяцi хранiм.
Ту мову на каторай
Чуў ад матулi казку,
I на якой раскажам
Мы для дзяцей сваiх.

Станiслаў Валяеў
ВА РБ
2015


Рецензии