Ляцяць гады

У шлях далекі хвалямі жывымі
Гады цяпер ляцяць вятроў хутчэй.
Трывога развітальнага уздыму
З запраўленымі крыламі яшчэ…

А дзень гарыць за самым даляглядам,
Жыцця перад вачыма міражы…
Я сёння і ўнук сабе, і прадзед.
Ляцяць годы, якімі даражыў.

Як летні сон, звычайная прагулка,
На хвалях гэтых пражытых гадоў,
Аднак у сэрці дзесьці ў закавулках
Ёсць месца для маіх гарачых слоў.


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.