Зноуку сняжыць. Стихотворение на белорусском языке
Красавік, ці ты там абязглуздзеў?
Хмары ганяеш, у шыбы ваконныя стогнеш…
Страшна так жыць,
Хіба ты, бязлітасны, чуеш?
Страшна хіляцца вакол непагашаных вогнішч.
Страшна у вокны глядзець,
Дзе трывожны агеньчык
Скочыць па роўных радках ўжо напісанай кнігі.
Страшна. Няёмка.
Але у грудзях нешта енчыць:
Зноўку сняжыць. Значыць заўтра будзе адліга.
Свидетельство о публикации №115040209647