Твайго кахання сiнi мёд!

Сінее лес пад небам сінім
Пралесак сініх дываны
Затканы ў анямонаў іней
І ў свежы малахіт сасны.

Гайдае Свіцязі прастора
Апошні сіняваты лёд
Жаўна дзяўбе хаціны спора
Пад птушак з выраю прылёт

І птушкі і звяры гатовы
Вялікадня вітаць прыход
Сьню пацалунак верасковы
Твайго кахання сіні мёд!


Рецензии