Никанор Морозов. Ёсць i мой уклад

З перыёдыкі (1983 г.)

Шмат нялёгкіх дарог давялося прайсці мне праз доўгае жыццё. У Вялікую Айчынную змагаўся з фашысцкімі захопнікамі. Атрымаў цяжкае раненне, цяпер з’яўляюся інвалідам І групы.
У Злучаных Штатах Амерыкі не ведаюць, што такое акупацыя, бамбардзіроўка. Толькі некаторыя ваякі адтуль панюхалі пораху ў В’етнаме і Ліване, Карэі і Грэнадзе. Але з агрэсіўнымі намерамі і цяпер адміністрацыя Рэйгана прынялася ажыццяўляць старую стратэгію, але ў новым выкананні – Англія, Італія і ФРГ аказаліся ў ролі ядзерных заложнікаў ЗША. І тут надзвычай своечасова і ў поўны голас прагучала заява Генеральнага сакратара ЦК КПСС, Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Ю. У. Андропава, дзе выказана канкрэтная і прынцыповая пазіцыя нашага ўрада.
Па меры сваіх сіл я таксама ўношу пасільны  ўклад ва ўмацаванне эканомікі нашай Радзімы. Разам з жонкай Кацярынай Паўлаўнай. Якой, як і мне, пераваліла на дзевяты дзесятак, мы трымаем хатнюю жывёлу.
Сёлета прадалі дзяржаве ад уласнай каровы 2250 кілаграмаў малака. Акрамя таго, адвезлі на прыёмны пункт кабана вагой каля 200 кілаграмаў.


Ніканор Ягоравіч Марозаваў (1904-1988), партызан 600-га партызанскага палка, кавалер ордэнаў Славы ІІ і ІІІ ступені, ордэна Чырвонай зоркі


Рецензии
Белорусский не знаю, но всё поняла при прочтении!
СПАСИБО.
С поклоном -

Валентина Юрьева-50   19.11.2019 03:20     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.