Самая шчырая малiтва
Дай столькі сілы мне
Каб выстаяць! Не збіцца ў раздарожжы
А далей,
скрыжаванне як міне,
Дай розум,
Не звярнуць з дарогі хожай!
Мой Божа!
Асвяці той працы плён
Што я штодзённа
Выканаць гатовы!
Каб па сканчэнню
Поўных працы дзён
Паўстаў бы паратунак людзям новы!
О! Ўсявышні! На любым агні
Згарэць гатовы сэрцам я дазвання
Каб зноў знайсці Радзімы карані
І не пазбыцца ў душы кахання!
Свидетельство о публикации №115040112136