Вялiкодны Дзень
на уразуменне Пісаньняў
і сказаў ім:так напісана,
і так належала адпакутаваць
Хрысту і уваскрэснуць з мертвых
на трэці дзень.." (Лука 24;45-46)
Святкуем сення Вялікодны Дзень
І шчыра верым: ен прынес нам шчасце.
Аб гэтым кажа сонейка прамень
І спевы птушак разнастайнай масці.
Аб гэтым сведчыць сэрца супакой,
Што атрымалі мы пры пакаянні,
І тое, як Хрыстос Своей рукой
Нам зберагае кожнае дыханне.
Ен нездарма прыйшоў у гэты свет,
Зацяўшы вусны ад жахлівай болі;
Усе сцярпеў, каб Новы Запавет
Пакінуць людзям для шчаслівай долі.
Ен не застаўся у труне ляжаць,
Бо джала смерці у Ім не мела сілы.
Сваей уладай здолеў Ен узняць
Сябе ад змроку вечнае магілы.
І зараз там, з нябеснай вышыні,
Хрыстос нас азірае змалку,
Каб падтрымоўваць менавіта тых,
Хто сэрцамі Яму аддаўся цалкам...
Жыццем, душою, роздумам усім
Імкнуцца трэба нам заўжды да Бога-
Тады мы знойдзем асалоду у Ім
І рэдкай госцей стане нам трывога.
Святкуем сення Вялікодны Дзень!
Сваею перамогаю над смерцю
Хрыстос нам гарантуе, што ідзе
Ратунак тым, хто будзе Яму верным!
.................................
Свидетельство о публикации №115033103959
Лукашенко Виталий Михайлович 28.01.2016 20:47 Заявить о нарушении
И Вам Божиих благословений!
Иван Супрунович 28.01.2016 21:26 Заявить о нарушении