Вольны вецер

З песняй лётае па свеце
Непаседа - вольны вецер.
Шагацяць лістотай дрэвы -
Вецер вее перамены.

- Вольны вецер, вольны вецер,
Дзе твае анёлы-дзеці?
- Іх вайна прызвала летам
З вольным ветрам, з вольным ветрам.

- Вольны вецер, вольны вецер,
Ты нашто ламаеш вецце,
Над зямлёй віхурай кружыш
І з вятроў звіваеш ружы?

Адказаў мне вецер вольны:
- Боль мой цяжкі, незагойны:
- Ружы ўсе для тых салдатаў,
Для каго зямелька - хата.

Хатаў тых на ўсёй планеце
Не злічыць ні мне, ні дзецям.
Я пляту з падвеваў ружы,
Каб суцешыць мёртвых душы.


Рецензии