Сказа аднойчы ты...

Сказаў аднойчы ты:
"Кахання я не ведаю...",
А я не ведаю,
Што трэба адказаць,
Бо ў каханне я
то веру, то не веру -
Яно так любіць
нечакана ўцякаць...
Сказаў аднойчы ты,
Што ўсе вакол не вартыя
З табою побач быць,
Бо ты вышэй за ўсіх.
І я бываю ганарліваю
і ўпартаю,
Але пра гэта не люблю
казаць услых.
Сказаў аднойчы ты,
Што ўсе мы памыляемся,
Што мы блукаем,
як балотныя агні,
Што мы шукаем,
І часамі так здараецца,
Што хоча сэрца
Адзіноты й цішыні.
А можа, гэтых слоў
наогул і не чула я?
Бо ты маўчаў,
і, як і ты, маўчала я...
І ва ўзаемным тым маўчанні
і адчула я,
Што нас злучае
адзітота й цішыня...

17.07.2010


Рецензии