Макс му Багданов чу
Амаль што кожны беларус так скажа,
І сярод тых, хто ўславілі зямлю,
Партрэт паэта юнага пакажа.
Няпоўных дваццаць шэсць гадочкаў
На гэтым свеце ён пражыў,
А колькі вершаў, як вяночкаў,
Рукой сваёю сатварыў!
Пісаў пра мову, што гадамі,
Як за сцяной, глухой была
І не запрашалася панамі
Да літаратурнага стала.
"Вянок" стаў дзівам еўрапейцам,
Бо мовай новаю гучаў
Раманс, санет, балада, песня,
Тэрцыны і музыка актаў.
Усім даказаў паэт бясспрэчна
Прывабнасць гутаркі людской,
Такой лагоднай і дарэчнай
У мілагучнасці сваёй.
Ён не імкнуўся стаць багатым,
Аб знакамітасці не дбаў,
Адно хацеў, каб лёс стракаты
Здароўя крыху дараваў.
Каб чуць, як у вячэрнім змроку
Вячэрні звон гатоў самлець,
Каб аж да сонца першых крокаў
Венеру зорку зноў глядзець.
Каб пругкі ветрык з Беларусі
Заблытаў ліст у валасы.
Развееў песеньку Марусі,
Што тчэ ўсё тыя ж паясы.
І ўсё ж хваробы не спрыялі -
Паэт пакінуў свет людзей.
А працы яго хвалявалі
Усіх, народжаных пазней.
***
Я ведаю, нямала песняроў
Аддана роднай спадчыне служылі,
І ўсё ж прашу нашчадкаў зноў і зноў,
Каб свечкі памяці Максіму запалілі.
Свидетельство о публикации №115032911599