Гуляе ветрык сакавицки

Гуляе ветрык сакавіцкі
Сярод бярозак у гаі…
Даносяць спевы дзеў крывіцкіх
Да поймаў рэчак ручаі…

Хоць кажуць, што часы праходзяць
Кругамі стрэлак цыферблата.
Світанак будзе зноў на ўсходзе,
І кава будзе, і гарбата…

І час?..Ён з намі назаўсёды -
Віруе ў думках, як вятрак…
Яго мы лічым год за годам...
У ім кожны сам сабе - "батрак".

Гуляе ветрык сакавіцкі...
Каторы год - адзін і той,
Што стан лагодзіў дзеў крывіцкіх,
А зараз твар цалуе твой…
фото интернет.


Рецензии