Сонца

(Пераклад песні "Sonne" Rammstein)

Замірае небакрай…
Смела сонца прывітай.
Святло з маіх вачэй бруіцца,
І ў вечар сонцу не сысці.
Лічыць свет да дзесяці…

Раз –
Прыходзіць сонца.
Два –
Прыходзіць сонца.
Тры –
Няма ярчэй за гэта ззянне.
Чатыры -
Прыходзіць сонца.

Праз мае далоні ззяе,
Гоіць, паліць, асляпляе.
Цераз пальцы рвецца жар,
Льецца лаваю на твар.
У вечар сонцу не сысці.
Лічыць свет да дзесяці…

Раз –
Прыходзіць сонца.
Два –
Прыходзіць сонца.
Тры –
Няма ярчэй за гэта ззянне.
Чатыры -
Прыходзіць сонца.
Пяць –
Прыходзіць сонца.
Шэсць –
Прыходзіць сонца.
Сем –
Няма ярчэй за гэта ззянне.
Восем, дзевяць –
Прыходзіць сонца.

Праз мае далоні ззяе,
Гоіць, паліць, асляпляе.
Цераз пальцы рвецца жар,
Льецца лаваю на твар,
Жорстка ў грудзі б’е паток,
Цябе наўпрост збівае з ног.
Твар на глебу апусці.
Лічыць свет да дзесяці.

Раз –
Прыходзіць сонца.
Два –
Прыходзіць сонца.
Тры –
Няма ярчэй за гэта ззянне.
Чатыры -
І з небасхіла ўвек не спадне.
Пяць –
Прыходзіць сонца.
Шэсць –
Прыходзіць сонца.
Сем –
Няма ярчэй за гэта ззянне.
Восем, дзевяць –
Прыходзіць сонца.


Рецензии