Ветра-муэдзины

Хай неразумныя выкрыкі птушак
Хтось лічыць музыкай лепшай, адзінай...
Слодыччу пояць вар’яцкія душы,
Выюць у шале вятры-муэдзіны.

Выюць, склікаюць сталёвыя хмары,
Водарам волі п’яняць наваколле –
“Хмары, схіліце суровыя твары!
Дайце сусвету асфальтавы колер,

Гэтакі родны для джунгляў каменных!”
Шалеюць вятры над асфальтавым краем,
Нахабна асвістваюць шэрыя сцены...
І песня свабодай душу спакушае.

Гэткаю музыкай, спевам халодным
Будзе суцешаны розум паўхворы,
З гэткаю песняй мой дух стаўся родным,
Гэткаю музыкай дыхае горад.


Рецензии