Абярэг Радзiмы

Апусцела душа, бы дзядоў маіх хата --
Пасяліўся ў ёй прывід мінулых гадоў.
Ён стаіць, нібы рыцар у кованых латах,
Што змагацца за веру і волю гатоў.

Гэты рацар з часоў старажытнага княства
Абярэгам жывым ахінае спакой,
Каб маглі на яго мы заўсёды раўняцца,
Дацягнуцца да ножнаў адважнай рукой.

Растрывожаны час прымушае нас зноўку
Аб'яднацца, каб веліч зямлі бараніць.
Ён малюе наш сымбаль па беламу шоўку, 
Што імчыцца ў пагоні на хуткім кані.

Што ж ты клічаш, Айчына, сыноў сваіх шчырых
У паход супраць тых, хто рыхтуе вайну?
Ля вачэй тваіх смутак малюе змаршчыны,
Ён жаноцкае сэрца журбою крануў.
 
Ты для вояў -- адна. Ты памолішся з імі
Каля белых дубраў, каля сініх крыніц,
Каля цэркваў старых, што вартуюць святыні
І ўглядаюцца ў неба начных навальніц.


Рецензии