Мы згубили у Цемры свае мары...

"Мы  згубілі  ў Цемры 
свае  Мары..."

Сёння  смутак  са  мною,
ў  куточку...
Ноч  прыйшла...
Смутак  сціпла  вітаецца.
І  сяжу  я, на  лоджыі,
з  Ноччу.
Верш  пішу...
ЗаглядАе  Ноч, і  цікавіцца:
– І  чаго  табе  спаць 
ня  хочацца ?
– Акунуўся  бы,
ў   царства  соннае...
– Я  зганю  ад  цябе 
Бяссоніцу –
будзеш  спаць  ты,
мной  зацалованы...

 – Што  дае  табе  гэта  дзівацтва –
вершаваныя крэмзаць пісУлі?
– І  навошта  табе  нервавацца,
за  Краіну –
ў  якой  ўсе  паснулі...

Ноч...
На  світанні –
ты  ціха  згінеш...
Будзе  дзень –
папраснуцца  людзі.
То – людзЯм...
А  ў  Краіне, няспынна –
Ноч і Цемра,
Святла  Ёй – ня  будзе...

Я – кахаю  сваю  Радзіму...
Я – пішу, каб  людзі 
пазнАлі –
што  ў  Краіне  Цемра 
ня  згіне,
не  прагоняць калі яе 
самі...

Можа  ціха  пішу,
можа  мала...
Кожны  Вершык –
быццам  ліхтарык,
высвятляе – дзе  Праўда,
дзе  Змана...
Кожны  Верш –
да  людзей,
з  пажаданнем –
каб  збыліся 
іх  Вольныя  Мары...
*+*
24  сакавіка  2015 г.    уначы...


Рецензии