Памяцi Вiктара Пятровiча, паэта, журналiста i сябр

   Адчуваю i боль, i вiну-
  Не змагла папрасiць прабачэння...
  Суцяшае, што ноч не засну,
  Буду думаць табе прысвячэнне.
  Пры свячэннi тваёй душы
  Ужо з таго, паралельнага, свету...
  Гаварыў: не лянуйся, пiшы,
  Упрыгожвай часцей газету.
  Жартаваў,нават крышачку кпiў.
  Быу падтрымкай твой светлы гумар...
  З дзеясловам кароткiм "быў"
  Прымiрыцца пакуль не магу я...
  Нагадаў ты нам доўга жыць,
  Каб усё парабiць паспелi
  Пры свячэннi тваёй душы
  З неба зорнага, Касiaпеi*


         *Паэтычнае аб'яднанне з такой назвай iснавала пры газеце у г. Лунiнцы
 
 


Рецензии
Оля! Прыміце мае спачуванні... Цяжка губляць блізкіх.

Лаззаро   26.03.2015 08:11     Заявить о нарушении
Дзякую! Ён быу маiм люстэркам...У каго цяпер глядзець, каб убачыць- сябе?

Ольга Жогло   26.03.2015 15:11   Заявить о нарушении
А што здарылася? Сэрца?

Лаззаро   27.03.2015 08:09   Заявить о нарушении
Ад чаго памёр-не ведаю. Балелi ногi... Прабачце, паважаны Лаззаро, што пiшу аб сваiм, асабiстым... Здароуя Вам i Вашым близкiм! З павагай Вольга

Ольга Жогло   27.03.2015 18:42   Заявить о нарушении