Мiру-мiр

Прайшоў той час, калі салдаты
З мячом, ружжом і аўтаматам
Вялі бясконцыя баі
За край, за маці за Радзіму,
Каб нам жыццё здалося лепшым,
Каб у палоне не былі.
Яны змагалісь за Айчыну,
Ішлі з адвагай ў кожны бой.
І кожны трэці з іх загінуў,
І кожны быў другі герой.
Ад нас Вам ўсім вялікі дзякуй,
Што сёння ў міры мы жывём.
Хачу я верыць, што салдаты
Не будуць болей пад агнём!


Рецензии