Умирают авто...
Паміраюць аўто пад снегам –
Пашкадуй іх цішэй-цішэй.
Несустрэтаму чалавеку
У вір шалёных тваіх вачэй
Захацелася.
Парушынкі –
Пацалункамі з вышыні.
Выпадае з паштовай скрынкі
Ліст балючай ужо дзяўчынкі,
І так хочацца цеплыні.
Падмані мяне, падмані!
Усе снягі патыхаюць болем,
Усё растане калісь – не болей –
І растаннем сыдзе.
Даволі!
Цяжка трызніць,
Ды лёгка жыць!
Прачынаюцца ў гаражы
Шчаслівыя аўтамабілі,
Пра Піцер спявае Біллі,
І хочацца мне да стону
Падкрэсліць снегам пероны
І выбухнуць на мяжы!
Сняжынкамі пабяжыць
Шчасце маё.
З разбегу
Распесцімся
У зіме.
Так лёгка ўбачыць мне –
Анёлак Першага Снегу
Сядзіць на тваім акне…
20-13
Свидетельство о публикации №115032302918
Им бы надо в апрель с разбегу!
С весенней улыбкой автомобилиста.
Щербина Борода 25.04.2015 21:33 Заявить о нарушении
я сама бы расчистила бы город от столбов))) если бы дорвалась)
))
Анастасия Котюргина 25.04.2015 21:41 Заявить о нарушении