Беларусь - мая старонка

Там, дзе распахана ралля
Пад плугам моцнага каня,
Узыйдуць потым каласкi
I засiнеюць васiлькi.
Там, дзе хвалюецца раўчук
I лiчыць ластаўкi хлапчук,
Дзе цягне кмiнам ад ракi,
Снуюць паважныя гракі.
Дзе за абшарамi абшар
I трошачкi народных чар,
Сцяжынам, як вядома, брат,
За вёскай чысты далягляд.
Дзе роўныя ляжаць пакосы,
Блiшчаць бурштынавыя росы.
Вiсiць буслiны клёкат звонкi,
То Беларусь - мая старонка.

Сяргей Качанаў-Брандт, 23.03.2015


Рецензии
Якія ж пяшчотныя, родныя вобразы паўстаюць перад вачамі, калі чытаеш Ваш верш. Здаецца, быццам аўтар намаляваў карціну, жывую і яскравую. Прачытаў яшчэ некалькі Вашых вершаў, якія таксама пакінулі толькі добрыя пачуцці. Дзякуй, буду далей чытаць Вашы вершы.

Алесь Борский   26.05.2015 12:31     Заявить о нарушении