Як мець цуда - валасы

Модны каталог гартаю
І прычоскі разглядаю.
На старонках шмат красунь
І ўсе раяць мне шампунь.

У краму хутка заглянула
На шампуня кошт зірнула -
Вочы круглыя зрабіла
... І нічога не купіла.

Што ж рабіць? І як тут быць?
Трэба мне шампунь здабыць.
Усё змагу дзеля красы -
Мець бы цуда - валасы!

Слёзы горкія глытаю,
Да бабулі прыбягаю,
А яна не грошы мне,
А рэцэптаў шмат дае.

Пазбавіць валасы ад лоя
Паможа свежы сок алоя.
А зробіць мяккімі, як пух
Усім вядомы нам лапух.

Палечыць валасы ад ломак
Звычайны палявы рамонак,
А цмянасць выведзе нанет
Любімы наш ліповы цвет.

А крапіва - найлепшы сродак
І для дзяўчат, і для малодак,
Каб перхаць з галавы прагнаць,
І гладкасць валасам надаць.

Не будзе валасам пагрозы,
Калі ўзяць лісты бярозы,
Адварам вымыць валасы,
Не страцяць больш яны красы.

І з той пары заўжды раблю я,
Як падказала мне бабуля.
Прычоскай моднаю хвалюся,
А зёлкам - кветкам... пакланюся!

(Рецепты не выдуманы)


Рецензии
Так легко читается и сколько полезной информации.Удачи тебе.

Палина Ивчик   05.12.2015 18:14     Заявить о нарушении