Пралескi

Сагрэтыя сонцам, прачнуліся ўзлескі
Ад зімняга сну.
Расплюшчылі сінія вочы пралескі,
Страчаюць вясну.
І памяць у вёсны былыя вяртае,
Пад шаты ракіт.
І сіняй пралескай душа расцвітае.
А неба блакіт
Звініць на ўвесь свет жаўруковаю песняй.
І ў сэрца праз край -
Пяшчотай і сонечнай радасцю весняй -
Пралескавы рай.


Рецензии
Прыгожа! А жаўрукі рана пачалі звінець— у пачатку сакавіка. А для мяне спевы жаўрука— пачатак лета.))))

А мо лепей "ад зімняга сну"?

Лаззаро   23.03.2015 23:26     Заявить о нарушении
Дзякую, Лаззара! Можа й лепей, збоку відней (мне слова "зімняга" здалося рускім)! Пралескі ў гэтым годзе рана зацвілі, люблю іх вельмі.)

Клавдия Семеновна   24.03.2015 18:21   Заявить о нарушении
У тым багацце роднай мовы.

Весенний (рус., один вариант)— вясенні, вясновы, весні (бел., три варианта)

Зимний— зімні, зімовы.

))

Лаззаро   24.03.2015 20:51   Заявить о нарушении
Гэта так! Ёсць у нас словы непараўнальна прыгажэйшыя, тыя ж журавіны супраць клюквы))) Ды й слова пралеска такое беларускае!!! )
Дзякую яшчэ раз!

Клавдия Семеновна   24.03.2015 20:57   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.