Мал тва аб хворых на алкаголь
Бо знікне са стала апошні той праснак,
Які ў мінулым ты сваёй працай здабыў,
Пакуль пякельны змей цябе не прыгняціў.
Не прывядзі,Гасподзь, спазнаць гарэлкі смак,
Каб сябар твой былы сказаў, што ты жабрак,
Што рана пасівеў без гора, а з нуды,
З того, што недзе ўзяць той змеевай вады.
Не прывядзі, Гасподзь, спазнаць гарэлкі смак,
Каб жонка, сват, сусед сказалі: " Ты ж лайдак!
Глянь, быльняком парос і сад, і агарод,
І страціў ты ўсё, што некалі бярог".
Дапамажы, Гасподзь, усім п'яным сцверазець,
Адумацца, пакаяцца, нарэшце зразумець:
Чаго ў свет прыйшоў? Капціць ці палымнець?
Гарэлку піць? Ці дзецям калыханку пець?
А можа калыханкі ўсім нам не стае...,
Бо пэўна мы ўжо забылі пра яе...
.о5.2013г
Свидетельство о публикации №115032211210
Палина Ивчик 28.04.2015 09:11 Заявить о нарушении