Вёсцы Барсучына

Калі мне хочацца пабыць адной,
Адчуць любоў зямную і спакой,
Спяшаю на світанку я,
Туды, дзе вёсачка мая.

Яна сустрэне ціхаю красой,
Адорыць мудрасцю людской,
І пацалуе крыльцам матыля,
І зачаруе песняй салаўя.

Ах Барсучына, знічанька мая,
На споведзь да цябе спяшаю я,
Хачу пабачыць ля пустых двароў
Усіх вяскоўцаў, родных і сяброў.

Я папрашу іх Яську заспяваць,
І талакою бульбачку сабраць.
Радком на лаўцы ціха пасядзець,
Душу ўспамінамі сагрэць.

Успомнілі б, як у касцёл хадзілі,
Як на кірмаш дабро сваё вазілі,
Як у вайну хавалісь, галадалі,
Як у калгасах цяжка працавалі.

Успомнілася б вёска маладой,
Як дзеці беглі ў школку чарадой,
Вяселлі ладзілі і хрэсьбіны гулялі,
Сыноў сваіх у салдаты выпраўлялі...

Ды з часам Барсучына пастарэла,
Нібы свяча ў акенцы дагарэла.
Буслы ў вёску дзетак не насілі,
І працаваць ужо не стала сілы...

Знікаюць людзі, вуліцы, двары.
Звіняць, нібыта плачуць камары.
Шукаць былое - траціць час дарма,
Бо Барсучынкі ўжо амаль няма.

  30.11.2013


Рецензии
С таким теплом и любовью написано о родной деревне.Это частица нашего прошлого.Жаль,что,как и люди,деревни умирают тоже.

Палина Ивчик   28.04.2015 09:08     Заявить о нарушении
С любовью написала!Даже Белорусская речь показалась мягкой.

Игорь Лапаник   04.01.2018 00:16   Заявить о нарушении