Вясновы дзень
Ахутаў свае думкі туманамі.
Задумліва на неба паглядзеў,
Дзе хмары красавалі дыванамі.
Узор на іх не вышыты рукой,
А вытканы палескаю прыродай:
У ім спляліся вера і спакой,
Што дыхаюць вясной і асалодай.
Паразважаў, памарыў, і пайшоў
Туды, дзе Прыпяць з Ланню размаўляе,
Дзе глеба прарастае спарышом,
І думкі сноў на промнях дзён люляе.
Свидетельство о публикации №115032104692