Адну цябе душа успамiнае!
Сустрэчу на заснежаным вакзалі
І бачу вочы, што мяне якраз
Трывожна і настойліва шукалі.
Зялёныя праталінкі вясны
Іскрылі малахітам роднай нівы,
І я пакляўся жыць, пака яны
Са мною будуць гэтак жа шчаслівы!
Пакляўся ім без просьбы і ўмоў,
Я ўсе іх ззянню ахвярую сілы,
Каб з любых вуснаў чуць гучанне слоў:
"Мой родны! Ты мне ў свеце самы мілы"
Каханая, павер, ты - гэта я!
Нас Бог злучыў і час не раз'яднае!
Бо мара і надзея ты мая,
Адну цябе душа і ўспамінае!
Свидетельство о публикации №115032111718