Роспач
Маліць як цябе з усёй сілы,
Каб хоць раз адзіны сказала б мне зноў:
"Мой родны! Ты мне самы мілы!"
Не ведаю бога ці д'ябла маліць,
Каб зрушыў мае ўперад справы,
Бо ўжо ад чакання і сэрца баліць
І месяц мне сніцца крывавы.
І страшна становіцца жыць так далей
Калі знікне й вера с табою
І будзе блудзіць між нямецкіх алей
Маё пачуццё нежывое.
І буду гадаць я за што гэта Бог
Іспытаў даў поўную меру,
Каб я шлях да мары адолець не змог,
Каб страціў надзею і веру?
Свидетельство о публикации №115032101021