***
Кажуць, што інтым – гэта інтым,
Але зорнай птушкай рвецца ў неба
Песня аб каханні аб зямным.
Гэтай песні так чакае сэрца
Ціхай, светлай, чыстай,трапяткой:
Кожны марыць спець такую песню
І здзяйсненні прысвячае ёй.
Гэта песня робіць сэрца чыстым,
Вучыць верыць у сілу пачуцця,
Прысягаць у вернасці урачыста
І ахоўваць прыгажосць жыцця.
З гэтай песняй мы саджаем кветкі,
Адчыніўшы сэрцы ёй свае,
Дык пішыце ж пра любоў, паэты,
І спявайце песні пра яе!
Свидетельство о публикации №115032011791