Перасуды

Перасуды,перасуды...
Дзе іх толькі не чуваць?!
Як біццё старой пасуды
У вушах яны звіняць.
   Здэцца,добрая кабета,
   А язык,як той вятрак:
   Меле тое,меле гэта,
   То-не гэтак,то-не так.
   Та- не модна апранута,
   Той-не тое штось сказаў,
   У таго спіна сагнута,
   А кудысьці пабяжаў.
   Шмат гадоў ужо бабулі,
   Ёй ба дома ўжо сядзець,
   А яна бяжыць на гулі:
   Хоча танчыць,хоча пець.
   Дзеўка з хлопцам падгуляла,
   Ну а замуж не ўзяў:
   Можа грошай не хапала,
   А мо розум Бог не даў?
   Вунь начальніца-як пава-,
   А сыночак-разгільдзяй,
   Шмат багацця нахапала-
   Прагуляе ўсё Міцяй!...
   Хутка будзе канец Свету...
   Дык нашто нам жылы рваць?!
Перасудам канца нету-
Веры ім не трэба даць!
Перасуды,перасуды...
Лепей іх бы не чуваць!
Як біццё старой пасуды
У вушах яны звіняць.


Рецензии