Патрыётам Беларусi

Мы зробленыя з крэмня і са сталі.
Не зломяць нас віхуры і гады,
Бо верыць мы ў жыццё не перасталі,
І ў цяжкі час не сцішылі хады.

Нам разам крочыць шляхам да Радзімы,
Да тых вытокаў, дзе брыняе час:
Дзе песня продкаў босая хадзіла,
Каб наш агонь у сэрцах не пагас.

Мы вернемся назад у тыя хаты,
Дзе наша памяць думкамі жыла.
І будзе год той песнямі багаты,
І будзе лён цвісці і збажына.
 


Рецензии