Водар слова

Колькі слоў ёсць у роднай мове,
Я спазнаў гэта толькі с табою.
Голас твой чутны мне ў кожным слове,
Нібы водар начнога прыбою.

Ты мне мроішся чайкаю вольнай,
На сваё што ўстала крыло.
Каб забыцца, была што бяздольнай,
Бо былое ў мора сплыло!

Так дзянькі праляцяць ці мо годы,
Ты мяне, я цябе зберагу...
І абыдуць нас краем нягоды,
Бо без мовы я жыць не змагу!

Колькі слоў ёсць у кожнай мове,
Каб жыцця апісаць прыгажосць,
Бо жыццё ў апошняй аснове -
Гэта мова сама і ёсць!


Рецензии