Суседу - славян ну

Ты маеш права не любіць маю зямлю,
Ты маеш права ёй не захапляцца.
Я аб адным толькі цябе малю:
Давай не будзем між сабой страляцца.

Мы побач йшлі праз тысячы дарог,
У адным акопе поплечкі змагалісь.
Тваіх бацькоў, а ты маіх бярог,
Агульных ворагаў мы разам не баялісь.

Мы будавалі БАМ і ДняпраГЭС,
І Цаліну, й Палессе аздаблялі,
Сумесна рухалі савецкі наш прагрэс,
Сыноў сваіх у космас выпраўлялі.

Мы ў госці ездзілі да родных і сяброў,
Нашы сыны і дочкі жаніхалісь.
Мы разам слухалі Кабзона й Песняроў,
Адным рублём паўсюль жа карысталісь.

Нас зараз прымушаюць ваяваць,
Калючым дротам межы гарадзіць.
Мы згодны ўжо Еўропу пацяшаць,
Амерыцы ўсё хочам дагадзіць.

Мы маем права самастойна жыць,
І незалежнасцю сваёю захапляцца,
Давай жа не дапусцім вайне быць,
Давай не будзем між сабой страляцца!


Рецензии