Сшытак памяцi

Я сшытак памяці гартаю,
Дзе прыпыніў дыханне час,
Дзе думка птушкаю ўзлятае
І з вышыні глядзіць на нас.

У сшытку тым жыцця ўспаміны.
Маё каханне да цябе.
І твой партрэт вясновы, мілы,
Што маладзейшым стаў цяпер.

Юнацкіх дзён кароткі дзённік
Глядзіць з усмешкай на мяне.
Гады старонак не зацёрлі,
Іх памяць сэрца не міне.

Пачуцці тыя, бы пячатка
На думках, лёсе, на душы -
Кахання першага пачатак
Старонкі думак закружыў.


Рецензии