Новы ранак
Прывітанне нясе тваё
І бруіцца твой смех бясконца
Першай песняю салаўёў!
Рассыпаецца цветам белым
У крыштальнай ранку расе
Зацвітае дзіцём нясмелым
Ці фіялкай святло нясе.
Усе ў заботах, што й не ўгадаць
Ці вясна яшчэ, ці ўжо лета?
Дрэвы голыя моўчкі стаяць
Хаця сонцам зямля сагрэта.
Неяк сохне ўсё. Не йдзе ў цвет
Бо чакае жывой вады з неба,
Як і сам я лаўлю твой прывет
Бо нічога мне болей не трэба!
Свидетельство о публикации №115031805675