***

Хтосьці выцер ногі аб ману,
Распаліў ад заедзі кадзіла -
Там, дзе маці боская хадзіла,
Пагубляла пацеркі Радзіма,
І паклала дзетак у труну.

Згасне з імі вольнае жыццё.
Прага жыць па-чалавечы ў свеце.
Завывае ў скрусе дзікі вецер:
Што пакінем мы нашчадкам, дзецям,
Хто распаліць вечнасці касцёр?

Прамаўчыць прыгнечаны народ,
Што даўно сваёй адрокся мовы:
Пасхілялі вернікі галовы -
Сярод іх святар застаўся голы,
Ды быллём парослы агарод.


Рецензии