***
Іду паміж бярозкамі:
Дняпро павольна дыхае,
Яшчэ, напэўна, спіць.
І ловяць лозы босыя
У рацэ праменні косамі
І цішыня, як жаўранак,
Над хараством звініць.
Гараць узгоркі росамі
І краскі у рукі просяцца,
А водар траў няскошаных
Зноў кліча на простор!
І, быццам, ткуцца кроснамі
У вершы словы простыя,
І ветліва ўсміхаецца
Стары маўклівы бор.
Свидетельство о публикации №115031810987