Санаторныя раманы
Вельмі хуткаплынныя,
Ты не здзейсніш на падмане
Мары свае слынныя.
Заляцаўся нейк Антось
Да прыгожай Ядзі:
Можа клюне на "авось"
Пры першым паглядзе?!
Кавалер ён гжэчны быў
І пеў,як салоўка,
Галаву дзеўцы дурыў
І падманваў лоўка.
Грошы добрыя былі
Ў тае дзяўчыны,
Але хутка так сплылі
Незвычайным чынам.
Хутка дзеўцы ад'язжаць,
Ядзя да Антося-
Грошы ёй запазычаць
Яна мольна прося.
Ды Антося як здуло,
Быццам ветрам носіць:
-Дык кахання не было,
Пагулялі-досыць!-
Санаторныя раманы
Вельмі хуткаплынныя-
Не паддайцесь на падманы,
Будзьце заўжды пільныя!
Свидетельство о публикации №115031706449