Бусел

Абляцеўшы свет, дамоў вярнуўся
На заслану мохам варыўню.
Лес на ўзгорку толькі ледзь прачнуўся,
Сон зімовы строс, як парахню.

Бусел зведаў цяжкасці дарогі,
Нават зведаў страты дарагіх,
Але помніў родныя аблогі
І палеткі ў фарбах залатых.

Помніў птах кароўку на падворку,
Дзетак гульні, іх то плач, то смех,
Помніў вёскі гучную гаворку
У час купальскіх гульняў і ўцех.

На страсе гняздо пабудаваўшы,
Спачываў і целам, і душой,
А ў жніўні, дзетак ўзгадаваўшы,
Паляцеў у чужыну на пастой.

Нам да бусла ды прыпадабніцца
У вернасці да роднай стараны,
Каб навекі ў чымсьці не спазніцца,
Каб не зведаць забыцця віны.


Рецензии
..Приветики, Маргарита..Давно не разговариваю по-белорусски, увы...Красивый стих!! Мои теплышки..

Александр Николаевич Колесников   12.05.2015 21:59     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.