Натхненне, або нашы у Iталii
блiскучапёрыя шпакi,
на куст, пакуль зялёны, селi
I заспявалi-дзiвакi!
Так заспявалi-хто б паверыў:
Не на радзiме ад вясны,
Не перад новаю кватэрай,
А што жывыя ўсе яны.
Жаўцее куст,шпакі спяваюць,
Як чаўнакі, у кусце снуюць,
Няўжо мяне пераканаюць,
Што тут i гнёзды яны ўюць?
А на радзiме-час мяцелiц
I будзе доўгаю зiма.
Як добра, што вы прыляцелi
Сюды, дзе голаду няма,
I куст знайшлi, на iм- насенне-
Усё,што трэба для... НАТХНЕННЯ?
Свидетельство о публикации №115031710178
А верш Ваш незвычайна цёплы, шчыры і хвалюючы.
Дзякую, Вольга.
Ядвига Довнар 27.04.2021 20:54 Заявить о нарушении