Ты ж адна мяне так пакахала!

Колькі б мог я цябе цалаваць,
У вачэй малахіце купацца!
Ды прыходзіцца проста чакаць
І слязамі ў душы аблівацца!
Пацалункі ты шлеш мне ізноў,
А мне мрояцца вуснаў карункі
І кіпіць у маіх жылах кроў,
Бо ў адказ шлю адно пацалункі.
Даў нам Божа сустрэцца ў жыцці,
Каб парой рамантычныя душы
Разам здолелі ўдалеч пайсці
І каб лёс іх дарог не парушыў.

Што сказаць табе, сонца маё?
Што патрэбна зрабіць, што я маю?
Каб сустрэцца хутчэй удваёх
На сцяжынцы радзімага краю.
Неяк млосна, што годы ляцяць.
Дай Бог, сэрца каб рытм адбівала!
У жыцці меў я многа дзяўчат, -
Ты ж адна мяне так пакахала!


Рецензии