Прызнанне

Сяброўка мая!  Хай даруюць багі,
Што жыць пачынаць хачу знову!
Бо, хоць дабрабыт мой ёсць мне дарагі, -
Люблю ж болей родную  мову!
Пабачыў я тут пікі стромыя гор,
Цясніны, і лёхі, і скалы...
Мне  сніўся начамі радзімы прастор,
Пагоркаў дзяцінства авалы.
Вітаў мяне ранак ружовай зарой,
Як сонца над лесам ўставала
І кужаль туману клубіўся гарой,
Што люстра ракі цалавала.
І дзень пачынаўся пад спеў салаўя,
Пад звонкае: "ку-ка-рэ-ку"!
Яго ўспамінам жыў сорак год я -
З шасцідзесяці майго веку.
Я дзякую Богу, што даў гэты край,
У дастатак  - дарогу прамую!
Ды ноччу не спіцца i, надзвычай -
Па роднаму краю сумую!


Рецензии