Пей жыццё
Хоць ты кветачкі збірай.
Небасхілу няма края,
І,здаецца,усюды рай!
Ды жыццё не тая штука,
Каб заўсёды раяваць.
Гэта-цэлая навука,
Яе трэба пазнаваць!
Гэта радасць і турботы,
Гэта шчасце,гэта боль.
Не сагнуцца б ад самоты,
Пей жыццё і не скуголь!
Паглядзі на зоркі ў небе:
Як прыгожа зіхацяць!
Чалавеку так жыць трэба,
Каб усё было на "яць"!
Свидетельство о публикации №115031507508