Дачушкiн сон

Зорная ноч па ваколiцы крочыць.
Часу ад часу загляне у вакенца.
Бацькава шчасце, матулiны вочы.
Спiць мае мiлае, шчырае сэрца.
Соладка-соладка спiць мае шчасце.
Зорак на небе, як пчол каля вулля.
Стомлены сон цiха ходзiць па хаце.
Спiць мае шчасце. Ей снiцца матуля.
Сняцца дзяучынцы матулiны вочы.
Рукi, у iх так прыемна сагрэцца.
Зорная ноч па ваколiцы крочыць.
Чуе дачушка матулiна сэрца.
Чуе дзяучынка - матуля спявае
Любай дачушцы сваей калыханку.
Спi, мае сонца. Твой сон зберагае
Сэрца матулi да самага ранку.


Рецензии
Закалыхаць бы як тваю самоту...
Ды ці растане ў сэрцы болю глыж,
калі ты ўвечар зноў у неба ўпотай
на зорку, нам нябачную глядзіш?

Загаварыць бы жалем, як замовай,
нібы ў дзяцінстве — ўзяць і зашаптаць...
Ды ці загояць рану лекі-словы,
каб ты ізноўку мог без лекаў спаць?

Затырмашыць бы: справы ёсць на свеце,
якія — ўсе — тваіх чакаюць рук.
І ты павінен... І... а як жа ж дзеці?
Ды ці лягчэй у повязі прынук?

Адно магчыма — выказаць падтрымку —
надзею-веру ў тое, што, прабач,
мы ўсе для тых, хто ТАМ — не невідзімкі.
Яны ўсё бачаць, чуюць. Боль і плач

наш хваляванне ім там дачыняе.
Вось — чуеш гэта: "Мілыя, нашто?
Мы вас тут помнім, любім і... чакаем.
І калі-небудзь стрэнем... за чартой...

Вы не сумуйце гэтак, а жывіце —
і за сябе, і — трошкі хоць — за нас.
І рэкі слёз на зорачкі не ліце —
каб іх агмень ад роспачы не згас."

Лаззаро   07.04.2015 22:22     Заявить о нарушении
Дзякуй Вам вялiкi за цудоуны, сапрауды цудоуны, верш.
I за добрыя словы.
З павагаю да сапрауднага таленту.

Владимир Шиманович 2   07.04.2015 20:23   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.