О як блажэнна...
узняўшых рукі ў праслаўленні да нябёс!
Яно натхняе на такія спевы-словы,
што песні-вершы працінаюць аж да слёз.
А як душу праймае птушак акапэла —
ад "Алілуя!" і "Асанна!" да "Амін!"
Яе "сon brio" спадвігае свет самлелы
на нараджэнне новых гімнаў-санацін.
І нават ветрыкі — музЫкі-менестрэлі,
хвалой хвалюючы паветраны крышталь,
зноў будзяць прагу да вясенніх акварэляў,
дагэтуль стрыманную многімі, на жаль.
І я чаруюся вясніцай-неспатоляй —
яе празрыста-яснасонечнай красой:
і сіняй выссю з філігранню чарнаголля
і клінам качак — перагнутай паласой,
і роем галак, што на кронах голых дрэваў —
як ураджай чарнюткіх ябыкаў (вясной?),
і начаканай сакавіцкаю залевай —
неапісуема разгульнаю, шальной.
О, дзякуй, Божа, за жыццё! Яго дзівосы
яшчэ здзіўляць не перасталі немаўля,
якім дагэтуль застаюся (ўсмешка лёсу?)
на балю-торжышчы пад прозвішчам "Зямля".
Якое шчасце — прыгажосцю наталяцца!
Якое "радо" — справы Божыя ўсхваляць —
і з захапленнем фарбай-гукам пралівацца —
у вечнай празе цудаў цуд адлюстраваць...
———————————————————
Con brio (муз.) — с жаром
Свидетельство о публикации №115031400600
Блакіт нябёс і сінь пралесак - рай!
І зноў радкі і рыфмы поўняць сэрца,
І фарбай-гукам льюцца цераз край! )))
Клавдия Семеновна 22.03.2015 22:37 Заявить о нарушении