Ночка цёмная

Адшумелі юнацтва гады,
Нібы лісце вясны маладое,
Дзе ўспамінам ліецца матыў
Тых сцяжын, дзе гулялі з табою.

Той вясны жаўруковы напеў
Мае думкі пялёсткамі кружыць.
Я сустрэцца з табой не паспеў,
Не паспеў падарыць табе ружы.

Прыпеў:
Ночка цёмная расцвіла.
Запаліла сузор'яў свечкі.
Ночка цёмная развяла,
Як масты закаханых сцежкі.
Мы два берага той ракі,
Што падмылі кахання хвалі.
Мы два берага: дзве рукі,
Што раптоўна чужымі сталі.

А вясна тая ў сэрцы цвіце,
Навявае здалёку ўспаміны.
Я прызнацца ў любові хацеў,
Ды спазніўся к табе на хвіліну.

Развялі па-над лёсам масты
Інжынеры няўрымслівых душаў:
Паміж намі туман лёг густы,
Нібы памяці белая ружа.

Прыпеў:
Ночка цёмная расцвіла.
Запаліла сузор'яў свечкі.
Ночка цёмная развяла,
Як масты, закаханых сцежкі.
Мы два берага той ракі,
Што падмылі кахання хвалі.
Мы два берага, дзве рукі,
Што раптоўна чужымі сталі.


Рецензии