Мой родны куточак!
Мой родны куточак!
Мая залацінка!
З нябёсамі вочак
Блакіту ільну…
Здалёку відна,
Каляровай хусцінкай,
Рамонкаў, валошкі і палыну.
Смяецца, як сонца,
Жытнёвае поле,
Каліна з рабінай
Цвітуць пад акном…
Праз час, зразумееш -
Якое прыволле! -
Вяртацца, хоць зрэдку,
У гэты "свой дом",
Дзе ветрыка подых -
Вясны пацалунак,
А кроплі дажджу -
Слёзны сум па табе.
Мой родны куточак!
Ты - мой пачастунак,
Тады, калі сэрца
Зайдзецца ў журбе…
На фото дом моего детства
с вывеской "Дом образцового порядка"
(такие вывески вывешивает с/совет
по итогам объезда и висят они только
не некоторых домах)
в д. Золотеево, моя дочь София и
племянник Володя все мы в гостях у родителей.Скоро разъедемся по городам, поэтому столько машин возле дома.
Свидетельство о публикации №115031209165
Загналі мяне у настальгію па дзяцінству...яж пад гэтае Залацеева
ездзіў на Зяльвянку,па ракі...
А зараз яны у Чырвонай кнізе..
Дзякую,як кажуць чэхі,- моцкрат!
Иван Супрунович 19.04.2015 19:34 Заявить о нарушении
Вельмі рада…
Вялікі дзякуй!
Людмила Воронова Супрун 29.04.2015 10:35 Заявить о нарушении
рабілі набегі на Зяльвянку,таму што наша рачушка Рось была не такой
багатай на рачную фауну.
Між іншым,можа Вы ня ведаеце,зараз каля Зельвы,на урочышчы Зяльвянкі
разлілося вялікае вадасховішча,куды прыязджаюць на адпачынак нават
з Мінску...
Иван Супрунович 29.04.2015 11:17 Заявить о нарушении
http://www.stihi.ru/2014/06/17/10388
Людмила Воронова Супрун 29.04.2015 13:55 Заявить о нарушении