Евфросиния Полоцкая. Как солнца первый луч
”Еўфрасіння — незвядальны квет райскага саду.
Еўфрасіння — арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду і да ўсходу, як промень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую”...
Як промень сонечны, Прадслава:
Яна на цэлы свет праззяла,
Служыла Богу, ды Айчыне!
Жыць будзе вечна Еўфрасіння!
*****************************
1
На свет з’явілася яна
Там, дзе зліваецца Дзвіна
З малой рачулкай – Палатой,
На свет з’явілася яна...
Што кажа Жыціе Святой?
Прыйшла ўнучкай Ўсяслава –
Магутнага ўладара,
Аб Полацку ляцела слава,
Калі была яго пара:
Стаў Полацк роўны гарадам –
Такім, як Ноўгарад, як Кіеў:
Таксама збудавалі там
Царкву – царкву Святой Сафіі.
Малодшы сын Уладара –
Георгій, ён жа – Святаслаў,
З сям’ю жыў, чакаў дабра,
Сафіяй жонку называў.
Жылі ў згодзе ды ў лагодзе,
Дзяўчынку хутка нарадзілі,
Ужо ў дванаццатым стагоддзі
Яе Святою абвясцілі…
2
Святыя думкі на сэрцы
Прадславай бацькі хрысцілі,
Вучылі чытаць, пісаць,
Навукі яны любілі,
Хацелі пра свет шмат знаць.
Прыгожай вельмі і здольнай
Князёўна Прадслава расла,
З малітваю шчыраю вольна,
З вераю ў Бога жыла.
Да свету кветка імкнецца, –
Навукі душа так жадала,
Самоты не ведала сэрца:
Вучэнню час прысвячала.
Розныя кнігі чытала
Ды творы ад багасловаў,
Этычныя ідэалы
Шукала ў святых прамовах.
Пра светабудову ўява -
Ад візантыйскіх вучоных:
“Прырода падобна да храма,
Цудоўнага тут незлічона!
Павінен здзяйсняць чалавек –
Служэнне сваё, як у храме,
І трэба з дабром жыць свой век,
А нельга жыць з кулакамі!”
Святыя думкі на сэрцы,
Святыя, добрыя справы,
Што зведаць ёй давядзецца?
Як кветка, расла Прадслава.
3
Аб мудрасці, прыгажосці ляцела далёка слава
Аб мудрасці, прыгажосці
Ляцела далёка слава,
Спяшаліся ў Полацк госці, –
Сынам заручыць Прадславу.
Прасілі ўсе бацькі згоду,
Прасіў кожны дзеля сына,
Князь жа з такой нагоды
Адказваў: “Расце дзяўчына!”
Адзін вось з князёў такіх
Быў слаўны найбольш княжэннем,
Людзей дасылаў сваіх,
Каб сыну зрабіць заручэнне…
Як споўнілася дванаццаць,
Дык бацька сказаў княгіні:
“За князя варта аддаць –
Прадславу, – словам павінны!”
“Замужжа – дзяўчыны доля, –
Да мужа княгіня кажа,
Хай спраўдзіцца Бога воля
І воля твая, мой княжа!”
Прадслава, пачуўшы тое,
Сабе – пра сябе казала:
“ Навошта жыццё такое,
Замужжа – смутку нямала!
Што здзейснілі роды тыя,
Што княжылі перш за нас?
Навошта справы такія?
Забвенне прыносіць час:
Жаніцьба, замужжа, княства,
Загінула слава іх:
Бо грэх дзеля плоці – рабства,
Жыць трэба для спраў такіх?
Воднаю параю – слава,
Дымам – жыццё праплыло!”
Так разважала Прадслава,
Сэрца ратунак знайшло!
“Загінула слава хутка,
Як павуцінне, ці прах,
Жанчыны з воляй магутнай
І зараз жывуць у вяках.
Духоўным мечам адсеклі
Ўсе плоцкія асалоды,
Жывуць пра іх век за векам –
Памяць і слава ў народзе.
Яны, за Хрыстом пайшоўшы,
Цела пасту аддавалі,
Шлях неграхоўны знайшоўшы,
Маліліся, працавалі.
Жыццё малітоўнаму кленчанню –
Сваё прысвяцілі яны,
Вераю шлях асвечаны.
І сёння жывуць з даўніны!”
4
Вырашыла пакрыёма: “Стану манашкай!” – Прадслава
Пачула раптам дзяўчына, –
Царквы гучна звоняць званы,
“Напэўна, быць там павінна,
Паказваюць шлях яны…
Вырашыла пакрыёма:
“Стану манашкай!” – Прадслава,
Ад родных, бацькі, ад дому, –
У манастыр паспяшала.
Iгумення спрабавала
Прадславу адгаварыць:
“Дзіця, гадоў табе мала,
Як можна такое ўчыніць?
Даведаецца твой бацька,
Свой гнеў на мяне абрыне,
Манашкаю быць так цяжка!”
Які ж быў адказ дзяўчыны:
“Прыгожае ўсё на свеце!
Праўда, так мала квітнеюць –
Вясною кветкі ў букеце,
Вякі ж невідочнае меюць!
Не прыйдзе тое на сэрца,
Вуха таго не чуе,
Убачыць не давядзецца, –
Што любячым Бог рыхтуе!
Ты бацьку не бойся, панна,
Пабойся Бога, прашу,
Служыць буду я старанна,
Ратуй жа маю душу!”
Так дзіўна было княгіні:
Розум, любоў, яшчэ, воля!
Стрыг іерэй Еўфрасінню,
Была пажаданаю доля.
Благаславіла княгіня
І справы, і ангельскі чын,
Казала ёй, што павінна
Ісці толькі ўвысь – да вяршынь:
“Жанчынам, дзіця, наследуй,
Якія раней жылі,
Павінна імёны ведаць, –
Бо д’ябла перамаглі:
Фяўронні і Еўпраксіі –
Наследуй, ды іншым многім.
Дай Божа табе шмат сілы,
Ды моц, – дзеля перамогі!”
Уведаў бацька пра тое,
У манастыр паспяшаўся:
“Дзіцятка, гора ж якое!
І плакаў, і сакрушаўся:
Агортвае жаль мне сэрца,
Што стане з твае красы,
Спакус дабрыня мінецца?”
Ён рваў на сабе валасы…
Так, князь смуткаваў і плакаў,
Увесь дом смуткаваў па ёй,
Ды толькі не дала знаку,
Рашучая ў веры сваёй…
На смутак бацькі змаўчала,
Каб д’ябла перамагчы,
Думкі яна збірала
Добрыя ўдзень і ўначы.
Так з кветак пчала рупліва
Збірае ў соты мёд!
У малітвах Бога прасіла
За Полацк, за свой народ.
Думкі ды веды збірала
Дзеля Бога, Радзімы,
Яна падзвіжніцай стала,
Аддала дні ды гадзіны,
Каб цемрашальства навекі
Пакінула Полацк родны,
Каб кожны быў чалавекам –
Адукаваным, годным!
5
Жыла там, кнігі пісала, Хоць праца нялёгкай была
Пасадам Святой Сафіі
Епіскап Ілля кіраваў,
Чарніца яго прасіла
Каб ён дазваленне даў
Пажыць ёй – у галубніцы,
У келлі, каб у царкве
Святой Сафіі маліцца,
Не дбаючы больш аб сабе.
Жыла там, кнігі пісала ,
Хоць праца нялёгкай была:
Прамым і буўным уставам, –
Далоні – замест стала.
З адвару кары дубовай
Тады атрамант рабілі,
З іржы, ды кары альховай,
З вішнёвага клею мудрылі.
Пісалі кнігі марудна:
Складаны працэс пісьма,
Ды воля была магутнай,
Усё яна ўмела сама:
Прысыпаць пяском пергамен, –
Гэтак тэкст высыхаў хутчэй!
Складаны вельмі экзамен –
Для рук, ды спіны, вачэй.
Арнаментам – загалоўкі –
Патрэбна было маляваць,
Рабіла ўсё хутка ды лоўка,
Магла прыклад іншым падаць.
Выводзячы так літары,
Падпёршы каленам далонь,
Сумела ўсё – з малітваю,
Свяціў ёй Нябесны агонь.
Вяла мужчынскую справу
Блажэнная Еўфрасіння,
Не дзеля гульні, забавы –
Служыла Богу, Радзіме!
Ад продажу кніг прыбытак –
Таму, хто прасіў, аддавала.
Подзвіг яе не забыты –
Натхніла людзей нямала:
Так, быў і Францыск Скарына,
Быў Полацкі Сімяон!
Ёсць гонар, слава Айчыны –
Еўфрасіння – да нашых дзён!
6
Быць можа, тваёю працай гэта месца ўзвялічыцца!
Была праява аднойчы:
Анёл да яе завітаў,
(Сон гэты бачыла тройчы),
Да цэркаўкі шлях паказаў:
«Цэркаўка Спаса Святога,
А месца Сяльцом завецца,
Належыць служыць тут Богу!»,
Казала: «Гатовае сэрца!
Паводле Твайго жадання
Ты мне ўчыні, мой Божа!”
Парадавала пасланне,
Ведала – Бог дапаможа…
Таксама анёл явіўся
Епіскапу – той жа ноччу,
З трымценнем ён падхапіўся,
Сам да чарніцы крочыў.
Убачыла Еўфрасіння
Епіскапа перад сабою,
Благаславення прасіла,
Схiлiлася галавою.
Епіскап ёй так адказаў:
“Благаславі цябе Божа!
Ён дзеля добрых спраў
Табе, дзіця, дапаможа!”
Епіскап гаворку пачаў,
Казаў пра душы ратунак,
Як зерне ў зямлю кідаў,
Якое радзіла хутка:
Як дар шматкаштоўны, словы,
Яна ў душу прымала,
І слухала іх з любоўю.
Казаў: “Тут людзей нямала!
Царква саборная гэта,
Нядобра табе тут быць,
Ёсць Спаса Святога месца,
Там брація наша ляжыць:
Епіскапы – слугі Бога,
Месца людзі Сяльцом завуць,
Цэркаўка Спаса Святога,
Анёлы туды вядуць…
Быць можа, тваёю працай –
Гэта месца ўзвялічыцца!”
Словам – узрадавалася,
Сэрцам – узвесялілася,
Прамовіла: “Дапаможа –
Святымі малітвамі мне
Тваімі, Ойча, – мой Божа!
Анёл жа казаў гэта ў сне!”
Паклікаў епіскап дзядзьку,
(Там княжыў Барыс у той час),
Баяр, Георгія – бацьку,
Казаў ім: «Сабраў я вас,
Каб сведкамі ўсе былі:
Даў месца Спаса Святога –
Чарніцы! Каб не вялі
Вы спрэчкі: дар дзеля Бога!
Блаславіў епіскап,
Раз'ехаліся па дамах
Князі. А князёўна ціха,
З кнігамі толькі ў руках,
Адну манашку ўзяла
З сабою, ды крыху хлеба,
Прыйшла ў Сяльцо, казала:
“Даруй, Божа, міласць з Неба!
Распранутым – Ты – адзенне,
Пакрыўджаным – дапамога,
Расчараваным – надзея!
Цябе маю, больш нічога!
Ты – бацька для ўсіх убогіх,
Карміцель ды ўспаможнік,
Прышла я сюды з нямногім,
Ёсць Твой запавет, мой Божа!
Апосталам на дарогу
Святым мусіў Ты гаварыць:
“З сабою не браць нічога,
Адзін посах трэба насіць!”
Ты бачыш, хлеб толькі маю,
Ды кнігі – маёмасць уся!
Тваё імя праслаўляю,
Бо ведаю міласць я!”
Далей маліла рупліва,
Каб зладзіў Сяльцо Навышні,
Самаахвярна служыла,
І справам спрыяла кніжным…
7
Сястрыцу рупна вучыла маліцца, душу ратаваць!
Жыла тут, Богу малілася,
Звала сястру Градзіславу,
“Каб грамаце навучылася!”
Так бацьку яна сказала.
Сястрыцу сваю вучыла
Маліцца, душу ратаваць!
Нібы ўрадлівая ніва,
Гатовая рупна прымаць, –
Казала ёй Градзіслава:
“Няхай Бог наставіць мяне,
Каб я душу ўратавала,
Малітвы – падмогаю – мне!”
Прыйшлі ў царкву, наказала –
Сястру абвясціў іерэй, –
Імя“Еўдакія”дала.
Бацька слаў за дачкой людзей.
Ён даведаўся, што ўпотай
Градзіслава стала чарніцай,
Паспяшаўся ў Сяльцо з самотай,
Ды мусіў там раз'юшыцца!
Князь раз’юшыўся нямала,
Палаючы сэрцам, казаў:
“Жалю – да жалю дадала,
А смутак – да смутка прыпаў!”
Ён абдымаў Еўдакію,
А слёзы ліліся з вачэй:
“Мне гора сціснула шыю,
Я страціў абоіх дзяцей!”
Адказвала Еўфрасіння:
«Турбуешся, бацька, дарма,
Заступніка маем адзінага –
Бога, лепей яго няма!”
Суцешыўся бацька мала,
Ды манастыр ён пакінуў.
Там жыць Еўдакія стала,
Малілася – з Еўфрасінняю…
Маліліся зноў нястомна,
Каб зладзіў царкву Навышні,
Тут сёстры былі, як дома,
Ад спраў адракліся лішніх…
Была і яшчэ князёўна
Ў Полацку – Звеніслава –
Барысаўна. Каштоўнасці
Ў царкву прынесла, сказала:
Мне гэтага свету краса –
Не патрэбна, сястра, зусім,
Аддам я ўсе ўпрыгожанні,
Буду побач з месцам святым!
Манашкаю быць пажадала,
Іерэй абвясціў яе,
Сястра Еўпраксіяю стала,
Сталі разам душы – аднае!
Хутка пасля паставіла
За трыццаць тыдняў царкву,
Заступніка яна славіла,
Не ўзнімаючы галаву…
8
Узрушся хутчэй, Іване,царкву будаваць ідзі!
Там дзіва было такое:
Прыстаўнік над майстрамі быў,
Не ведаў раней спакою,
На досвітку голас будзіў:
“Узрушся хутчэй, Іване,
Царкву будаваць ідзі!
Служэннем будоўля стане –
Святую справу вядзі!
Руплівы быў і старанны
Іван, паўшоў запытацца:
“Ці ты паклікала, панна,?
За працу мяне ўзяцца?”
Яна вось так адказала:
“Паслухай таго, хто кліча,
Хоць і не я цябе звала, –
Працай царкву ўзвялічыш!”
Ды дзіва было другое:
Ужо царкву збудавалі,
А высветлілася тое,
Што верх з плінфаў не даклалі!
Шукалі, але нічога,
Нічога зусім не знайшлі,
З малітвай тады да Бога
Схілілася да зямлі:
“Табе, Уладару, – слава!
Уседзяржыцелю – слава!
Самотаю апантана,
Не завяршылі справы!
Даў нам усё вялікае,
Дай жа і меншае – тое,
Каб да Цябе з малітваю –
Крыж узняць над царквою!”
Так яна памалілася,
Назаўтра па Божай волі –
І плінфы ў печы знайшліся,
Якраз: ні меней, ні болей!
Была Еўфрасіння рада,
І радасць для ўсіх была,
Вялікае светлае свята:
Царква хрысціян прыняла!
9
Сясцёр павучала сваіх,як дзеталюбная маці
Прападобная бачыла,
Што выканаў Бог жаданне,
З малітвай, яму ўдзячная,
Зрасіла свой твар слязамі:
“Мой Госпадзе, Божа – Багам,
Міласцівы, Дабрадзею!
Зірні на мяне, на Свой Храм,
Дай майму сэрцу надзею!
На рабынь сваіх Ты зірні, –
У імя Тваё тут сабрала,
Авечкамі іх учыні,
Двара Свайго, – так казала –
Зброяю будзь, забралам,
Вартаўніком і пастырам,
Каб воўк ды губіцель д’ябал
Нікога не змог украсці!”
Як дзеталюбная маці,
Сясцёр павучала сваіх,
Бо іх не хацела страціць,
Казала яна дзеля ўсіх:
“Вас - з лёгкім сэрцам сабрала,
Пад крылы, як птушанятак,
Нібы авечак збірала, –
Пасціся ў Божых наказах.
Вучэнне – дажджом праліваць
Стараюся, – радасна мне,
А вашыя нівы стаяць,
Лапата ляжыць на гумне.
Зараз баюся за тое:
Агонь непагасны вас,
Нібыта зелле пустое,
Знішчыць, настане час…
Сябе ўчыніце – пшаніцаю –
Чыстай – змяліцеся ў жорнах,
Уміранасцю, малітваю,
Постам, яшчэ і пакорай.
Хлебам чыстым прынесціся
Хрысту – на трапезу трэба,
Каб потым маглі ўзнесціся
Да Уладара – на неба!”
10
І царкву мураваную – надумала ставіць другую
Бачыла Прападобная
Свой манастыр аздоблены,
Думкі жаданнем поўніла:
“Быў бы другі так зроблены!”
І царкву мураваную
Надумала ставіць другую,
Ласкаю, Богам данаю,
Здолелі справу такую.
Манахам царкву аддала, –
Вялікі там быў манастыр,
Ізноў прасіць Бога стала:
“Госпадзе, мой Павадыр!
Табе, – Уладару, слава,
Падзяка, Табе, Святы!
Усё, што сэрца жадала,
Даў мне і спраўдзіў Ты!
І столькі споўніў чаканняў,
Мяне, Божа, Ты памілуй,
Споўні яшчэ жаданне –
Абраз бачыць, сэрцу мілы!
Памілуй, прашу я, Госпадзе,
Спраўдзі, каб у царкве Святой
Абраз Святой Багародзіцы
Бачыць! Госпадзе мой!”
11
Мой Божа, дзякуй за тое,што даў Ты мне сёння бачыць
Тры абразы Святое Маці
Лука Евангеліст пісаў,
Зямною – ёю любавацца
Ён пры жыцці магчымасць даў.
Быў у Царгорадзе адзін,
Другі – паставіў у Эфесе,
А трэці – у Іерусаліме –
Святым і горадзе, і месце…
Яна ў Царгорад паслала
Слугу свайго Міхаіла,
Дары патрыярху даслала –
Луке, цару Мануілу.
Прасіла абраз Эфескі
Даслаць з слугой Еўфрасіння,
Семсот вояў царскіх прынеслі
Абраз, – яе сэрцу мілы.
Сабор патрыярх сабіраў –
Епіскапаў – у Сафіі,
Абраз ён благаслаўляў,
Ды перадаў Еўфрасінні.
Слуга яго з радасцю ўзяў,
І выканаў добра наказ:
З рук – у рукі ён перадаў
Святы, дарагі абраз.
У царкву Багародзіцы
Светлы абраз паставіла,
“Дзякую Табе, Госпадзе! –
Так Уладара славіла, –
Дзякуй, Божа, за тое,
Што даў Ты мне сёння бачыць
Аблічча, нам дарагое, –
Абраз Тваёй роднай Маці!”
І аздобіла золатам,
А яшчэ, самацветамі,
Наказала: у аўторак
Насіць па святых, па цэрквах…
Гледзячы на супольнае
Мноства авечак Божых,
Радасцю сэрца поўніла:
Полацк цэрквы ўпрыгожылі.
Так, як сваё ўратаванне,
Гэтае мноства ўспрымала,
Цярпенню, яшчэ ўстрыманню
Старых сясцёр навучала.
Юных вучыла гавенню,
Дабру, чысціні душэўнай,
Вучыла піццю, ядзенню –
Маўкліваму, мове – спеўнай,
І голасу – ціхмянаму,
Мудрых – паслухаць маўкліва,
А хаджэнню – рахманаму,
Найбольш – разумець вучыла.
Некрывадушнай любові
Вучыла да роўных, меншых,
А да старэйшых – пакоры,
Яшчэ, маўчаць пры старэйшых…
І дар Еўфрасіння мела,
Калі хто яе спытае, –
Адказу верылі смела,
Ведалі, што атрымаюць,
Паслухаўшы, толькі даброты!
Варожасці не жадала –
Ні між князёў, ні між простых,
Адзінадушшу спрыяла.
Магутным хацела княства
Бачыць, князёў – сябрамі,
Каб да распутства ў рабства
Землякі не папалі…
12
Каб мне дайсці да святога горада Іерусаліма!
Бачыла, Бог прасвятляе
Манастыры, ды цэрквы,
Моліцца зноў, жадае –
З любоў’ю вялікай, верай:
“Каб мне дайсці да святога
Месца – Іерусаліма,
Там пакланіцца гробу –
Госпадаву, мясцінам
Святым усім пакланіцца!
Бачыць іх, яшчэ – цалаваць,
Узяць у Іардане вадзіцы,
Там жыццё завяршаць!”
Паслала да ўсіх братоў,
Пра думку распавядала:
Да Бога яе любоў
У шлях далёкі пазвала.
Вестку пачулі гэтую,
“Не пакідай нас!”, – малілі,
Суцяшала ўсіх ветліва,
Як дзяцей сваіх мілых…
Прыехаў брат Вячаслаў,
З княгіняй, дзецьмі сваімі,
Ёй кланяўся, плакаў, казаў:
”Навошта ўсіх нас пакінеш?
Панна, сястра мая, маці,
Душы уладарка маёй,
Не трэба нас пакідаці,
Развітвацца як з табой!”
13
Бачыла, хто абраны быць ёмішчам Божай сілы
Дадому ісці наказала
Брату свайму Еўфрасіння,
Пакінуць дзяцей загадала
У сястры Еўдакіі.
Богам дадзены, дар такі мела
Блажэнная Еўфрасіння:
Адразу казала смела,
У кім ёмішча Божай сілы…
І рады былі нямала
Словам сваёй любай панны –
Пляменніцы. Наказала
Вользе ды Кірыяне:
“Я вас з Жаніхом Несмяротным
Хачу, дзеці, тут заручыць!”
Так, як мядовымі сотамі,
Змагла сэрцы ім ўзвесяліць:
“Хай будзе Госпада воля, –
Твая малітва святая,
Якую ўчыніш нам долю, –
Хай будзе, панна, такая!”
Сясцёр у царкву ўвяла,
Пастрыгла – па волі Божай –
Душы ім усцешыць змагла:
Спакус мінулі варожых!
Яўхіміяй – Вольгу назвала,
Агаф’яй жа – Кірыяну,
Пляменніц благаслаўляла, –
Служыць Богу верна стануць…
14
Вось, пакідаю, мой Божа,дом, дзеля ўсіх адчынены
Уладзіла манастыры –
З сёстрамі ды з братамі,
Еўдакіі – сваёй сястры
Дала кіраваць найдалей…
У цэрквах Спаса Святога
Ды Святой Багародзіцы –
Святым пакланілася, Богу,
Перад шляхам, як водзіцца:
“Вось, пакідаю, Божа,
Дом, дзеля ўсіх адчынены,
Міласць Твая дапаможа,
Няхай не будзе зачынена –
Нябеснае царства Тваё
Перад намі ўсімі!”
Пайшла ў падарожжа сваё
З Давідам і Еўпраксіяй –
З братам сваім, сястрою
У Іерусалім святы…
Месцічы, усёй грамадою –
Сёстры ўсе, браты, –
Горка плакалі месцічы
Ў час яе адыходу,
Выйшла, у шлях праводзячы,
Рознага шмат народу.
Старыя і маладыя
Святлом вачэй называлі,
Нібы юніцы, сівыя –
Плакалі і наракалі:
“Хто ж падтрымае старасць?
Хто маладосць устрымае?
Наш павадыр і радасць,
Вось – гора, бяда такая!”
Усіх яна цалавала,
Таксама – благаславіла.
І вочы да неба ўзняла,
І гэтак вось гаварыла:
“Ты Госпадзе, Сэрцазнаўча,
Які хадзіў з Аўраамам,
Прашу рабоў не цурацца,
Пайсці зараз з намі разам!”
15
Рушыла ў Іерусалім – з сілаю нежаночаю
Рушыла ў Іерусалім –
З сілаю нежаночаю,
Брат з сястрой, слуга Міхаіл –
Побач таксама крочылі…
Дзіва было такое:
Усе ўладанні прайшла,
Хаця і раней ніколі,
Нідзе зусім не была…
Яна ад усіх князёў
Пашану, павагу мела,
Краін шмат прайшла, гарадоў,
У дарозе цара сустрэла,
Ён на ўграў з вайной ішоў,
З вялікай вельмі пашанай –
У Царгорад паслаў. Прывёў –
Бог яе, як пажадала!
У царкве Сафіі Святой
Благаславіў патрыярх,
Пакланілася ёй,
Ды цэрквам усім. У шлях
Збіралася, ды купіла
Розныя там фіміямы
Яшчэ, залатое кадзіла,
Пайшла да Гасподняй брамы…
Прыйшоўшы ў Іерусалім,
Да патрыярха паслала –
Слугу з прашэннем сваім,
Міласць яна чакала,
Каб ёй адчынілі браму
Хрыстову. І адчынілі…
Ля брамы Святой упала,
Малілася, так прасіла:
“Госпадзе мой, Іісусе,
За грэх мне не залічы:
Ісці па слядах імкнуся,
Зайшоўшы ў горад святы!”
Яна цалавала браму
З усімі, хто разам быў,
Да гроба пайшлі, таксама –
І гроб цалавалі святы.
Яго – залатым кадзілам,
Ды яшчэ, фіміамамі –
Блажэнная пакадзіла
Разнастайнымі самымі….
А потым яна вярнулася
У манастыр, дзе жыла,
Ранкам назад імкнулася –
Да гроба хутчэй ішла…
16
Госпадзе, мой паратунак, скончу прашэнні свае
Так вось тры дні хадзіла
Яна да гроба Святога,
Зноў кланялася, кадзіла,
А потым прасіла ў Бога:
“Госпадзе наш, Іісусе,
Сыне Божы, Хрысце,
Даруй, мяне: зноў малюся,
Выратаванне ў Табе!
Тое ўсё, што прасіла,
Грэшная, я атрымала!”
Слёзы яна праліла,
Шмат яшчэ золата дала.
“Госпадзе, мой паратунак!
Скончу прашэнні свае,
Дай мне вялікі дарунак,
Дух мой прымі ад мяне –
Тут – у Іерусаліме,
Ды на неба перасялі,
Ды супакой разам з тымі,
Хто табе дагадзіў! Амін!”
У манастыр вярнулася,
Божым наканаваннем,–
Так, як яна імкнулася,
Споўнілася жаданне:
Блажэнная захварэла.
З падзякай Богу казала:
“Так учыніў, як хацела, –
Тое даў, што чакала!”
Хвароба пайсці не дала
Ёй да ракі Іардана,
З сястрою брата паслала,
Прынеслі, як пажадала, –
Святую ваду з Іардана.
Яе прыняла і піла,
З радасцю з ложка ўставала,
Ды цела сваё абліла…
Мовіла, лёгшы на ложак:
“Пахвалены Бог навекі,
Ён прасвятляе кожнага,
Кожнага чалавека!
Богу заўсёды малюся:
Бо любіць людей, – знаю я,
І на Яго спадзяюся,
“Мой Госпадзе, воля Твая!
Прыняў пакаянне Пятрова,
Прымі і маё пакаянне,
Малюся, каб ворага слова,
Не чулася, акаяннае!
Каб Ты не пачуў нічога
На Страшным судзе, Мой Божа,
Ад ворага гэтага злога,
Каб голас маўчаў варожы!
Дзёрзкаму д’яблу на голаў
Змяіную наступіла,
З малітвай, у посце, з пакорай,
Я паратунка прасіла!”
17
Блажэнная Еўфрасіння, праца твая ўся шчасная
Пачуў Бог малітву, анёла
Паслаў – Еўфрасінні сказаць,
Што ўсе анёлы гатовыя
На небе яе сустракаць:
“Блажэнная Еўфрасіння,
Праца твая ўся шчасная,
Будзе дар, як прасіла:
Брама ў Рай расчыняецца!”
Рада была словам тым, –
За дамавінай паслала,
Дваццаць чатыры дні,
Хварэючы, там ляжала…
А прычасць Тайнотаў Святых
Прыняла, як час надыйшоў,
Прэсвітэр прыносіў іх –
Святыя і Цела, і Кроў…
Днём дваццаць трэццяга траўня
На неба пайшла без мукі,
Заўсёды Богу адданую –
Душу ўручыла – у рукі.
У нябесныя, у пакоі
Так ўвайшла, як хацела,
Брат, сястра са слугою
Пахавалі святое цела…
18
Памяць нявесты Хрыстовай і светлая, і святая
Памяць нявесты Хрыстовай
І светлая, і святая:
Жывуць яе справы і словы, –
І сёння яна – жывая!
У сэрцы мудрасць ад Бога
Яна вялікую мела,
Пакрыўджаным – дапамогай
Заўжды была, як хацела!
Смуткуючым – суцяшэннем,
Наведваннем – хворым была,
Дзеля распранутых – адзеннем,
Быць усім – дзеля ўсіх змагла!
Нявесты Хрыстовай слава
Зямлю яе не пакіне,
Прыйшла тут у свет Прадслава,
Вечна жыве Еўфрасіння!
******************
Прыклад жыцця і натхнення,
Прыклад душы ачышчэння –
Заступніца і саветніца –
Ігумення і Асветніца!
***************************
Далучылі людзі нездарма
Назву “Полацк” да яе імя!
Сёння ганарыцца горад ёй –
Лепшаю і Светлай, і Святой!
************************
Цуд – Полацкая князёўна,
Арлу, што ў небе – роўня,
Над роднай сваёй зямлёю –
Парыла з чыстай душою!
Ікона "Праподобной Евфрасінні Полацкай" напісана іканапісцам Александрам Цынкалавым
Свидетельство о публикации №115031205894
Людмила Кочегарова 13.07.2015 17:10 Заявить о нарушении
Благодарю Вас за внимание и добрые слова!
С уважением,
Галина Синякова 17.07.2015 09:05 Заявить о нарушении