С табой чытау я дзiва-казку!
Вось толькі што была са мной...,
Смяялася, і размаўляла,
І раптам некуды прапала...
Праз націск клавішы адной
Зноў я ў палоне нематы.
С табой чытаў я дзіва-казку,
Вачам смяяўся ранак росна,
Ды раптам згінула святло.
Ўсё засталося, як было,
Ды неяк стала сэрцу млосна,
Як бы адчуў жыцця развязку.
Я зразумеў, што без святла,
Ў цемры сувязь прападае,
Што нам праз вёрсты і граніцы!
Істужкай летняе зарніцы
Люцкія душы азарае,
Каб вера ў шчасце ажыла!
Я ведаю, што ты са мной,
Як васілёк той прыдарожны,
Што мне ківае сінім вокам,
Хаця расце ён так далёка...!
Да мэты будзеш момант кожны
Вясці і дараваць спакой.
Мы зломім нематы муры
І разам вернемся ў той край,
Дзе нашыя лясы і сцежкі,
Дзе цёплыя людзей усмешкі
Сустрэнуць нас! Вер і чакай
Вясны жаданае пары!
Свидетельство о публикации №115031210608