вершы
Звалілася з нябёсаў, еду ўжо дамоў.
У полі стыне цішыня.
І так халодна мне, да мурашоў
І ў лёгкія струменіць парахня.
А тут не меладычны чуецца «вальтэр».
Мне закладае вушы крык.
Там на касцях разьюшана пануе звер
і не спыняе дзікі рык.
Паўсюль крыжы, так, у вачах маіх крыжы.
Ў малітву просіцца душа...
Апоші ліст, на дрэве хілым, не дрыжы,
Давай за іх, памолімся , сьпярша...
***
Анісавы водар напоўніць бы келіх
мой рот непрыстойна зблажэлы.
Гарачыя кроплі дажджу на мой бераг
пальюцца нястрымна, здзічэла.
А вецер сшалелы зрывае лістоту,
Як быццам там нешта не бачыў,
У фортку ўлятае, наводзіць мне псоту
І піша сцэнар не папраўчы.
За комінам вые душа: дзе запалы?
Ты з’ехаў забраўшы святое.
Ды толькі самотны цягнік на вакзале
Грахі не адпусціць за тое.
---
Лёс скручвае рукі: не лезь, не бяры.
А я выгінаючы пальцы,
трымаю яго, бы святыя дары.
баюся набытае страціць.
---
дзве постаці ў хісткім ад часу акне,
нібы са сцяны фотаздымак зжаўцелы.
іх рукі спляліся нябачна ў імгле.
Над каўдраю цень ад кахання самлелы.
---
За шыбай вецер свішча.
Душа імкнецца да яго.
Там небывалае ігрышча.
Там лісце танчыць карагод.
Там восень зводзіць лёсы:
Рыхтуе нас да халадоў.
Там дождж спявае босы,
Нібы чытае багаслоў.
Застаўся там між кронаў
Парфум твой шалікам старым,
Нібы ад сцюжы абарона.
Знайду яго. Зраблю сваім
---
Аснова шчасця
Сакрэтная асоба
Знайшла ўвосень
***
Княгіня Марыя Магдалена
З’явілася мне ўночы
Марыя Магдалена.
Той сон нібы прарочыў,
Што прыдзе хутка змена .
Чакала рух культурны
Падымецца з паліцы,
Вунь той старой і пыльнай,
Дзе кнігам добра спіцца
Зусім не зразумела,
Што сон быў пра каханне,
Што грэшным стане цела
І не прайду вызнанне.
Гляджу на дрыгокія рукі:
Зусім не старыя яны,
Не чулі працоўнай прынукі,
Але не былі і ляны.
Чаму набрынялі ў іх жылы?
Стрываць не магу тую кроў.
Ірвецца, спрабуючы сілы,
Крануцца святых алтароў.
Мяне закружыла трыядай.
З ёй бачыла постаць тваю.
Нутро разрываецца здрадай.
На дроце ў тым цырку стаю.
Autumn leaves
louis armstrong
Набыць білет у Шчасце,
Дзе зноўку я і ты.
Жаданню дзверы насцеж...
Пражыць дзень без нуды…
Дурэць, бадзяцца ўночы
І ціскаць цішыню.
Па Празе разам крочыць.
Кахаць бы ўпершыню.
Гадзіннік толькі здраднік
Праб'е адлету час
і восеньскі абраннік
сыграе сумны джаз…
- - -
Як проста белае зрабіць зялёным.
Як проста ноч ператварыць у дзень.
Як проста даць надзею кволым,
Ці нават злодзея ўзяць за каршэнь.
Так проста сення людзі-канібалы
Гурманяць сэрцамі жывых штодня.
Так проста зачыняюцца вакзалы.
Так легка прыжываецца хлусня.
Свидетельство о публикации №115031004710